Belsat Music Live «D.Jaza». Новая беларуская поп-музыка ў «Belsat Music Live»


Героі новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – праект маладой спявачкі Дар’і Ксенафонтавай «D.Jaza», які можа стаць адкрыццём гэтага года.

Музыкі імкнуцца зламаць стэрэатып пра тое, што якасная музыка выконваецца толькі па-ангельску. Яны працуюць у шырокім дыяпазоне стыляў – ад уласна джазу і соўлу да чыл-аўту і электронікі ды робяць стаўку на беларускую мову.

У праграме прагучаць песні:

  • «Спытай» (словы і музыка Дар’і Ксенафонтавай і Мікіты Ігнаценкі)
  • «Моя планета» (словы і музыка Дар’і Ксенафонтавай)
  • «Мары» (словы і музыка Мікіты Ігнаценкі)
  • «Ціха» (словы і музыка Дар’і Ксенафонтавай)
  • «Погибают мысли» (словы і музыка Дар’і Ксенафонтавай)
Глядзі таксама
Каментары