Cвае-чужыя: усыноўленыя дзеці


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Пра ўсынаўленне думаюць многія. Вырашаюцца – адзінкі. Якія тут матывы і перашкоды? І як спраўляюцца тыя, хто становіцца прыёмнымі бацькамі? Тэма новага «Прывату» з Валярынай Куставай – «Свае-чужыя: прыёмныя дзеці». Распублічванне нашых герояў – у поўным відэавыпуску вышэй.

Перад выбарам апынуўся і герой новага «Прывату» – шматдзетны бацька, актор, рэжысёр Павел Харланчук. У іх з жонкай Ганнай – дзяцей ажно пяцёра.

Сям’я Харланчукоў

З кім застануцца дзеці ў выпадку разводу? Хто быў ініцыятарам усынаўлення? Як абіралі дзяцей, якіх узяць у сям’ю? Як дзеці ладзяць паміж сабой? Ці няма між імі падзелу на сваіх і чужых? Ці існуе барацьба за любоў бацькоў, рэўнасць? Як спраўляліся з «праблемай палюбіць»? Якія памылкі дапускалі ў дачыненні ўсыноўленых дзетак? Чым будаванне стасункаў з імі адрознівалася ад выхавання родных? Якія былі праблемы з узаемнай адаптацыяй? Як спраўляліся? Якія патрабаванні мелі пры выбары дзіцяці? Як ставіцеся да генных наступстваў? Ці важна, каб дзеці былі падобныя да вас па характары і знешне? Цікава? Важна? Тады – глядзіце выданне.

Павел Харланчук

Яшчэ адна гераіня выдання – маці 14 дзяцей Вікторыя Онахава-Жураўлёва. Адных дзяцей Віка нарадзіла сама, іншых усынавіла з першым мужам, а пасля стала мамай яшчэ і для дзяцей другога мужа, а таксама тых, каго ўсынавіў ён з першай жонкай. Вы думалі так не бывае? Бывае!

Вікторыя Онахава-Жураўлёва

А таксама мы вырашылі пацікавіцца ў людзей на вуліцах – ці наважыліся б яны ўсынавіць дзіця і чаму?

Валярына Кустава

Дзеткі – вялікая адказнасць і вялікае шчасце. Свае-чужыя: як на вашую думку, ці ёсць нюансы? Дзяліцеся думкамі. А можа і гісторыямі. Бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хачтэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Наступнае выданне – чакайце 28 снежня.