Cуботнікі - наш боль і наканаванне


Беларусь – краіна працоўная. А на працу трэба ісці як на свята. Днямі Аляксандар Лукашэнка натхняў уласным прыкладам. Выліваў бетон, раздаваў заданні ды нават насіў бервяно. Выйшла не горш за Леніна.

Суботнікі ў нашай краіне – гэта працяг савецкае традыцыі. Дзень бясплатнае працы зрабіўся абавязкам, што выглядае як узаконенае рабства ці прымус. Гэткая з’ява адсутнічае ў дэмакратычным свеце. А вось 1 траўня – Дзень працы – адзначаецца шмат у якіх краінах. Часта гэта нагода выказацца аб правах працоўных. Мае адбыцца акцыя і ў нашай краіне. Прычым арганізатарамі не выступаюць улады. Гэта мае быць марш салідарнасці з працоўнымі ды рэпрэсаванымі.

Чаму суботнік – зло?

На гэтае пытанне ў праграме «Гарачы каментар» адказаў Аляксандр Ярашук з Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў.

Больш у відэаматэрыяле!