Мова Нанова Чыя магіла была на вясковым сметніку?


Гісторык і краязнаўца Эдуард Канановіч, які вядзе цікавую працу над сваім радаводам, зрабіў сапраўднае гістарычнае адкрыццё ў нечаканым месцы. Пра гэта і шмат пра што іншае ён распавядзе Глебу Лабадзенку ў праграме «Мова нанова».

У вёсцы Гарадзішча, дзе вучыўся сам Эдуард, яму пашчасціла знайсці магілу мясцовага памешчыка Рудольфа Пішчалы. Канановіч мэтанакіравана шукаў яе тут, распытваючы ў мясцовых жыхароў. Аднаго дня старэйшы чалавек завёў гісторыка на сметніцу – тут, маўляў, і быў пахаваны Рудольф Станіслававіч, які пабудаваў у Менску Пішчалаўскі замак. Пішчала займаў высокую пасаду прэзідэнта судовых палатаў. У 1821 годзе ён выйграў гандляванні на пабудову гарадскога астрогу ці турмы.

Эдуард Канановіч знайшоў надмагільныя помнікі Рудольфа Пішчалы і ягонай жонкі Сафіі. Пад кіраўніцтвам археолагаў Акадэміі навук Сяргея Тарасава і Андрэя Вайцяховіча правялі раскопкі на гэтай пляцоўцы. Археолагі адшукалі парэшткі некалькіх асобаў з сямейнай крыпты памешчыка, якія ўрачыста перапахавалі ў жніўні 1918 года.

Эдуард Канановіч таксама распавядзе, якія дакументы ён знайшоў у архіве падчас працы над сваім генеалагічным дрэвам. Гісторык падзеліцца, чаму ён лічыць радавод сапраўдным дэтэктывам і з якой прычыны адмовіўся ад працы ў школе.

У граматычнай частцы разам з Алесяй Літвіноўскай будзем вучыцца вымаўляць правільна словы «купаешся», «(у) лыжцы», «(на) печцы», «нясвіжскі».

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары