Чыноўнікі зарабляюць Br 1300, народу хопіць Br 420


Фота на перадпраглядзе REUTERS Vasily Fedosenko / Forum

Даросламу – 420 рублёў, немаўляці – 260, пенсіянеру – 330. Па меркаванні беларускіх уладаў, гэтых сумаў павінна хапіць, каб штомесяц набываць прадукты, адзенне, аплочваць камунальныя паслугі і медычныя тавары, транспарт, ды яшчэ і адпачываць.

«У начальства жыццё цяжкае, толькі ўявіце сабе, сярэдні заробак у сферы кіравання дзяржаваю ледзь адолеў вартую жалю вышыню 1300 рублёў. Але яно не апускае рук і клапоціцца пра даверанае яму насельніцтва. Вось новыя памеры мінімальнага спажывецкага бюджэту дзеля кожнай разнавіднасці тога насельніцтва да капеечкі разлічылі», – распавядае эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі.

Немаўляці, напрыклад, тэарэтычна на існаванне хопіць 266 рублёў 56 капеек на месяц. Інакш кажучы 8 рублёў і 88 капеек на дзень. Гэта і на пампэрсы, і на ежу, і на пялюшкі.

Працаздольнаму насельніцтву гарантаваныя 420 рублёў 60 капеек на месяц. А якая ад тых гарантый карысць і каму яшчэ менш мінімальнага бюджэту дасталася – глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал» (відэа вышэй).

А гэта – праграма «Асабісты капітал» цалкам: