Чым уражвае смеццевы палігон «Трасцянецкі»? «Лета ў Аб'ектыве»


Эколагі запрасілі беларусаў на бясплатную экскурсію на самы вялікі смеццевы палігон «Трасцянецкі». Паводле ацэнак навукоўцаў, прыблізна 40 адсоткаў пластмасавых вырабаў – пакаванні – служаць нам менш за адзін месяц.

Большую частку адкідаў пластыку складана ці немагчыма перапрацаваць гэтак, каб атрымаць якасную сыравіну для новай прадукцыі. Арганізатары экскурсіі ўпэўненыя, што менчукі, якія ўбачылі вялізныя плошчы смецця розных відаў, ужо не будуць бяздумна класці, напрыклад, адзін памаранч у поліэтыленавы пакет.

BB, belsat.eu