Чым традыцыйны строй лепшы за сучаснае адзенне?


Замест белай сукенкі нявесты самастойна пашыты народны строй, а замест звыклага касцюма жаніха вышыванка. З гэтага пачалася іхная сям’я. Наста і Слава Шпілеўскія беларусы не проста паводле месца нараджэння. Яны дасканала вывучаюць гісторыю роднага краю, шыюць адзенне паводле гістарычных крыніцаў, збіраюць і спяваюць песні памежных рэгіёнаў. Чаго бракуе ім у сучасным жыцці?

Крылы анёлаў дабрачынны спартовы праект дапамогі хворым дзецям

Дзмітрый Цімашкоў ужо восем гадоў займаецца Лекаваннем і рэабілітацыяй дачкі, хворай на дзіцячы цэрэбральны параліч. Цяжкасці новага ладу жыцця прывялі да моцнай дэпрэсіі, змагаючыся з якою Дзмітрый пачаў займацца спортам. Летась ён стаў удзельнікам Менскага паўмарафону, дзе прабег 21 кіламетр, штурхаючы перад сабою вазок з дачкою. Гэтак узнікла ідэя стварыць спартовую каманду Крылы анёлаў, у якую ўжо цяпер уваходзяць 25 фізічна здаровых дарослых і пяцёра дзяцей з інваліднасцю.

Цяжка хворая жанчына, нягледзячы на інваліднасць, працуе на дзвюх працах, піша вершы і дапамагае іншым

Алена Кароль з дзяцінства пакутуе на спінальна – цягліцавую атрафію, праз якую не можа хадзіць. Але, нягледзячы на гэта, жанчына працуе на дзвюх працах, піша вершы ды супрацоўнічае з дабрачыннай арганізацыяй Памяць, што дапамагае інвалідам, людзям сталага веку, сіротам і шматдзетным сем’ям.

У вёсцы Плёскі Падляскага ваяводства Польшчы аднаўляецца традыцыя калядавання з хрыстком

Народную традыцыю аднаўляюць у Падляскім ваяводстве Польшчы, населеным беларускім этнасам. У зімні перыяд калядуюць там з хрыстком на Вадохрышча. Хрысток гэта сухая кляновая галінка, якую каляднікі дораць гаспадарам як гарантыю дабрабыту і шчасця ў хаце на цэлы год. Калядаванне з хрыстком аднаўляе гурт Жэмэрва з Музею малой бацькаўшчыны ў Студзіводах, які штогод запрашае калектывы з Беларусі. Сёлета Жэмэрва і Жураўка са Спорава калядавалі ў Плёсках над Нарваю.