Чым Пуцін сапсаваў настрой беларускаму кіраўніцтву ў Санкт-Пецярбургу?


Палітолаг Андрэй Ляховіч, аналізуючы публічныя вынікі сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна 3 красавіка ў Санкт-Пецярбургу, зазначыў, што «узровень патрабаванняў з боку Расеі імкліва расце, а рэсурсаў для падтрымкі рэжыму Лукашэнкі ў яе становіцца ўсе менш».

На думку эксперта, у стасунках паміж дзвюма краінамі маецца вялізны канфліктны патэнцыял. Але пры гэтым «Расея не зацікаўленая ў тым, каб зрынуць Лукашэнка, бо не стварыла прарасейскага лобі ў беларускай уладзе».

Што азначае прызнанне беларускім бокам доўгу за газ? Чаму беларуская дэлегацыя пасля перамоваў мела сумныя выразы твару? Якіх саступак ад Лукашэнкі хоча Пуцін?

Падрабязней – у «Размове Калінкінай»