Чым пагражае Беларусі непрызнанне Лукашэнкі?


Разрыў стасункаў з Еўразвязам ударыць па Беларусі мацней, чымся хоча паказаць Лукашэнка ды ягоны ўрад.

Непрызнанне шэрагам краінаў Лукашэнкі дзейным прэзідэнтам можа каштаваць яму даражэй, як падаецца на першы погляд. Ці можа краіна існаваць у стане халоднай вайны з большасцю суседзяў?

Пра гэта разважае госць студыі «Размовы», доктар палітычных навук Андрэй Казакевіч.

«Наступстваў будзе шмат, і ўсе мы не можам прадказаць. Можна сказаць, што беларуская ўлада пагружаецца ў нейкую шэрую зону. Пакуль незразумела, як дакладна кожная краіна свету будзе рэагаваць на гэтую сітуацыю. Тое, што гэта ўскладняе магчымасці для ўлады весці вонкавую палітыку, – гэта адназначна.Чым гэта канкрэтна пагражае? Па-першае, заключаць ніякія новыя дамовы не будуць. Прычым не толькі з Захадам, а і з іншымі краінамі свету. Нават Кітай пад пытаннем, хоць і лічыцца саюзнікам. Дамовы любога кшталту, бо заўжды паўстае пытанне, ці будзе выконвацца гэтая дамова», – тлумачыць госць Віталя Цыганкова.

Наколькі складана будзе краіне без заходніх крэдытаў і чаму адсутнасць амбасадараў – не самая вялікая праблема? Пра гэта ды іншае – у «Размове» Віталя Цыганкова з доктарам палітычных навук Андрэем Казакевічам.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum; Natalia Fedosenko / Tass / Forum