Свет Чорны дзень у Іраку: больш за 200 асобаў забітых і сотні параненыя


Больш за дзвесце асобаў забітых і сотні параненых ад двух выбухаў у сталіцы Іраку. Адказнасць за тэракты ўзяла на сябе гэтак званая «Ісламская дзяржава».

СВЕДКА ВЫБУХУ:

«Мы прыйшлі сюды як і шмат хто іншы па набыткі. Раптам прагрымеў выбух, які знішчыў усё, што было навокал. Я нічога не бачыў, зямлю і неба ахінула цемра».

Як паведаміла іракская паліцыя, першы наймацнейшы выбух здзейснілі тэрарысты-смяротнікі. Самаробная бомба спрацавала ў гарадскім раёне КарАда, дзе месцяцца шмат якія крамы ды кавярні. Трагедыя здарылася падчас Рамадану пасля заходу сонца, калі ў гандлёвых пунктах і на вуліцы было найбольш людзей. Гарадскія ўлады запэўніваюць, што робяць усё магчымае, каб не дапусціць новых тэрактаў.МУХАМЭД АЛЬ-БАЙД, ГАРАДСКАЯ РАДА, БАГДАД:

«Усе неабходныя ўстановы працуюць дзеля бяспекі грамадзянаў. Мы ўвесь час каардынуем нашыя дзеянні, каб быць падрыхтаванымі ды паспяхова супрацьдзеяць тэрарыстам».

Аднак большасць жыхары гораду і ўсёй краіны пакуль бяспечна не пачуваюцца. У Іраку растуць пратэставыя настроі, бо людзі мяркуюць, што ўрад робіць мала для барацьбы з тэрарызмам. Новыя выбухі – гэта працяг серыі тэрактаў, што здараюцца ў краіне сістэматычна. У чэрвені ад выбухаў у Багдадзе загінулі больш за два дзясяткі чалавек. Апошнія тэракты забілі пераважна маладзёнаў.СВЕДКА ВЫБУХУ:

«Большасць людзей, якія былі ў будынках, – гэта моладзь ад дваццаці гадоў. Урад сядзіць у крэсле і нічога не робіць, што датычыць бяспекі людзей».

Назіральнікі не сумняюцца, што нядзельныя тэракты ў Багдадзе – гэта помста баевікоў гэтак званай «Ісламскай дзяржавы» за паразу ў аль-Фаллюджа. Да апошняга часу горад лічыўся апірышчам тэрарыстычных груповак у Іраку. У выніку паспяховай вайсковай аперацыі паселішча перайшло пад кантроль іракскага войска. Сотні ўцекачоў чакаюць вяртання ў свае дамы.Ян Бабіцкі, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары