Чэрачэнь: «Людзям усё роўна, за каго аддаваць голас»


Праграма «Выбары. ProContra» знаёміць гледачоў з прэтэндэнтамі на ўдзел у прэзідэнцкай гонцы. Сённяшні госць – Сяргей Чэрачэнь.

«Людзі цяпер у вельмі апатычным настроі, яны расстроеныя. Самая вялікая праблема ў тым, што ў людзей асноўнае ўспрыняцце гэтых выбараў – усё роўна за каго, толькі не за яго. Гэта вельмі дрэнна, я лічу. Калі людзі прыходзяць на твае пікеты, а ты прыехаў і хочаш данесці свае думкі, распавесці пра сваё бачанне будавання краіны, а яны кажуць, што ім усё роўна. Ты кажаш: «Давайце распавяду, запытайце мяне, распавядзіце пра свой боль – і я распавяду, як гэта будзе, бо ў нас усё гэта распісана і мы ўсё распрацавалі». А мне кажуць: «Сяргей Уладзіміравіч, нам усё роўна, дзе падпісаць», – згадаў у студыі Сяргей Чэрачэнь.

* Для ўсіх прэтэндэнтаў у кандыдаты былі створаны аднолькавыя ўмовы для выказванняў у межах 25 хвілінаў праграмы.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, праграма «Выбары. ProContra» мае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Цыкл інтэрв’ю «Выбары ProContra» выходзіць на «Белсаце» ад 1 да 10 чэрвеня а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.