Чэмпіёнка свету: Уся сістэма не працуе, калі нельга дамагчыся справядлівасці


У праграмах серыі «Размовы VoxPopuli» людзі, якія раней не выказваліся на палітычныя тэмы, упершыню дзеляцца думкамі аб сітуацыі ў краіне. Госця студыі Святланы Калінкінай і Віталя Цыганкова – беларуская лёгкаатлетка Надзея Астапчук.

«Каб людзі яго палюбілі праз збіццё на вуліцах? Я думаю, гэты метад не спрацуе. Сілаю ўтрымаць уладу, каб адседзець яшчэ 4–5 гадоў? Ці дасядзіць ён да канца гэтага тэрміну? Бо ў нас самая вялікая праблема – эканоміка, таму кожны крызіс, кожны абвал прынясе яшчэ больш шкоды, чым любыя пратэсты», – выказалася тытулаваная лёгкаатлетка ў «Размове VoxPopuli».

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, праграма «Размова VoxPopuli» мае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Цыкл інтэрв’ю «Размова VoxPopuli» выходзіць на «Белсаце» ад 27 ліпеня да 7 жніўня а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Фота на прэв’ю: Celestino Arce Lavin / Zuma Press / Forum, Srdjan Ilic / PIXSELL / Forum