Чаму змоўклі беларускія арганы і як іх рэстаўруюць


Арганная культура прыйшла на беларускія землі ў XIII стагоддзі разам з прыняццем Міндоўгам каталіцтва. Аднак вынішчальная палітыка Расейскай імперыі, а пасля і Савецкага Саюзу прывяла да заняпаду каталіцкай музычнай культуры. Сённяшні яе стан толькі цьмяны адбітак былых дасягненняў.

У сучаснай Беларусі каля ста арганаў, але большасць з іх маўчыць. Пры гэтым кожны інструмент мае сваю ўнікальную гісторыю. Наш першы пункт  – касцёл Святога Мікалая ў Геранёнах. Пасля Аўгіння Мацэвіч накіруецца ў Старыя Васілішкі, дзе пад гукі мясцовых арганаў вырас наш зямляк, польскі музыка Чэслаў Немэн. Апошні пункт – вёска Краснае пад Маладзечнам, дзе Аўгіня сустрэніцца з расейскім арганным майстрам Дзмітрыем Лотавым, які дае другое жыццё нашым арганам.

У другі дзень вядоўца праграмы накіроўваецца ў Берасце да мастака-эмальера і ювеліра, які таксама прыклаў руку да аднаўлення гістарычнай спадчыны, сярод іншага, Крыжа Еўфрасінні Полацкай. У сваёй майстэрні Аўгіні Мацэвіч дасць інтэрв’ю Мікалай Кузьміч.