Чаму з каляднікамі па хатах хадзіла Каза?

Якое месца займалі Каляды ў гадавым коле беларусаў? Што звычайна спявалі на гэта свята? Хто такі Механоша? Калі і як у даўніну жанілі Цярэшку?

Фалькларыст, музыка, лідар гурта «Вурай» Сяржук Доўгушаў не толькі адкажа на гэтыя пытанні, але таксама паводзіць Казу і Мядзведзя ды выканае некалькі аўтэнтычных беларускіх калядных песень.

У граматычнай частцы мы даведаемся, як правільна: «на навагодняй ялінцы» ці «на навагодняй ялінке»? Вядоўцы праграмы – Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Хто і чаму ідзе ў бальнічныя клоўны?

Някляеў: 10 гадоў я аддаў палітыцы. Збольшага гэта страчаны час

Якой будзе Беларусь у 2050 годзе?

Глеб Лабадзенка ідзе на дэпіляцыю

Удзельнік гурта «Re1ikt»: Каб размаўляць па-беларуску, трэба вандраваць

Смартфон замест фотакамеры?

Чаму Менск – горад болю?

Што для шляхціча важнейшае: жонка ці шабля?