Чаму ў нас хочуць забраць нацыянальны сцяг?


Прапаганда змагаецца з бел-чырвона-белым сцягам і нацыянальнай памяццю ўсімі дасяжнымі спосабамі. Не цураецца і брудных прыёмаў.

Прыўладныя гісторыкі ўжо шмат гадоў намагаюцца стварыць новую нацыянальную гісторыяграфію і надаць новыя тлумачэнні сімвалам. Так бел-чырвона-белы сцяг насуперак геральдычнай традіцыі стаў, па словах чыноўнікаў ад гісторыі, сімвалізаваць жыццё і смерць, а дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг нібыта мае карані ў паганскай традіцыі.

Нічога агульнага з сапраўднай навукай гэтыя тлумачэнні не маюць, заключае госць «Размовы» Уладзіміра Мацкевіча геральдыст, якога звольнікі з Інстытута гісторыі Акадэміі навук за грмадзянскую пазіцыю, Аляксей Шаланда.

«Зараз модна казаць, што кожны зараз мае права на меркаванне. Але забываюцца дадаць: «на абгрунтаванае меркаванне», — і маніпуляцыі з гістарычнымі фактамі называе не інакш, як фэйкам.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.