Чаму ў Ляхавічы хоча вяртацца моладзь? «Белсат едзе»


Мы даехалі да Ляхавічаў, гораду са старажытнай ды славутай гісторыяй. На 11 тысячаў мясцовых жыхароў прыходзіцца з дзясятак актыўна працуючых прадпрыемстваў. Тым цікавей даведацца, як тут жывуць людзі.

«Прыгажосць у Ляхавічах! Гарадок харошы, вясёлы, людзі такія харошыя, начальства нашае харошае. Кварцірку далі дачушцы і нам пенсію Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч дае!»

«Есць куды вечарам схадзіць пагуляць, ёсць дзе смачна паесці, ёсць з кім пагутарыць – усё ёсць, што трэба, для жыцця», – кажа юная жыхарка Ляхавічаў.

«Забівайце мяне, але не забівайце Бацькаўшчыны!» Легендарныя словы нашага славутага земляка Тадэвуша Рэйтана. Ягонае радавое гняздо Грушаўка знаходзіцца тут, у трох кіламетрах ад Ляхавічаў. Турыстычны патэнцыял – на 10 з 10. А колькі тут турыстаў? Ніводнай душы!

– Як вам у Ляхавічах жыццё?

– Ды ўсё дрэнна. Працы няма, нічога няма.

– Як няма? Тут 7 дзеючых прадпрыемстваў.

– Дык а што, там сваякі сваякоў працуюць. Каб працаўладкавацца – трэба заплаціць. Так усюды. У Ляхавіцкім раёне, у Ляхавічах. Той жа Белдан – вялікае прадпрыемства, той жа малаказавод. Такая краіна проста.

– Хочацца адпачыць кудысьці паехаць, на мора паехаць з сям’ёй, аўтамабіль купіць, перспектывы нейкай… А колькі тут часу трэба зарабляць? Лукашэнка кажа, што заробак падымецца – 500 долараў. А дзе яны, 500 долараў? 500 долараў ніхто не атрымлівае, самы вялікі заробак 300 рублёў – 150 долараў. Ці пражывеш на 300 рублёў?

Працяг – у сюжэце.

Ігар Кулей, belsat.eu