Мaю прaвa Чаму ў Беларусі існуе прымусовая дзіцячая праца?


Трагедыя на полі… Прыцягненне дзяцей да сельскагаспадарчае працы парушае ўсе законы

Пры канцы верасня пад Маладзечна 13-гадовая школьніца, збіраючы бульбу, загінула пад коламі грузавіка. Карэспандэнты «Маю права» выехалі на месца трагедыі, каб даведацца, чаму дзяўчынка, якую паводле закону не мусілі далучаць да сельскагаспадарчае працы, апынулася на полі. Гэтае жудаснае здарэнне сфакусавала ўвагу на праблеме, на якую доўгі час не зважалі, а менавіта – далучэнне дзяцей да прымусовае працы. Юрысты адзначаюць, што гэты трагічны выпадак яскрава дэманструе парушэнне беларускага і міжнароднага заканадаўства.

Апытанне: Бульба замест заняткаў… Мінакі пра тое, ці варта далучаць школьнікаў да прымусовае працы

Штогод увосень, калі надыходзіць час збіраць бульбу, высвятляецца, што сельскагаспадарчыя прадпрыемствы не ў стане сабраць яго самастойна. І тады да гэтай працы прыцягваюць усіх, каго могуць, у тым ліку школьнікаў.

Мы запыталіся ў мінакоў, як яны ставяцца да арганізаванага дасылання дзяцей на палі ды які ў гэтым сэнс.

Непрыемнае ператварэнне… У Бабруйску жылы дом нечакана стаў інтэрнатам

Дом для сваіх працаўнікоў Бабруйскі будаўнічы трэст № 13 стварыў трынаццаць гадоў таму. Людзі былі ўпэўненыя, што атрымалі кватэры ў жылым доме, аднак праз колькі гадоў яны даведаліся, што жывуць у інтэрнаце. Да таго ж, калі жыхары заехалі ў дом № 189 на вуліцы Гогаля, іх знялі з чаргі на паляпшэнне жыллёвых умоваў. А сёлета першага ліпеня, калі скончыўся тэрмін прыватызацыі, пакінулі і без права зрабіць кватэры ўласнымі. Каб адстаяць сваё жытло, людзі абышлі ўсе інстанцыі. Бабруйскі выканкам пастанавіў не вяртаць інтэрнату статусу жылога дому. Жыхары рыхтуюць дакументы і маюць звяртацца ў суд.

Персона нон-грата… Грамадскі актывіст Мікалай Уласевіч намагаецца супрацьстаяць будаўніцтву АЭС

Актывіст кампаніі «Астравецкая атамная – гэта злачынства», географ, Мікалай Уласевіч жыве за чатыры кіламетры ад месца, дзе будуюць АЭС. Ад моманту выбару пляцоўкі ён намагаецца супрацьстаяць яе будаўніцтву. Каб не спадар Уласевіч, грамадства наўрад ці даведалася б пра выпадак, што прывёў да пашкоджання корпусу рэактара сёлета ў ліпені. Да таго ж ён робіць усё магчымае, каб змяніць грамадскае меркаванне пра АЭС. Напрыклад, скарыстаў выбарчую кампанію ў Палату прадстаўнікоў як легальную магчымасць данесці да людзей праўду пра небяспеку ядравае энергіі. Нягледзячы на перашкоды, спадар Уласевіч працягвае збіраць і распаўсюджваць інфармацыю пра будаўніцтва АЭС, бо як ён, гэтак і ўсе грамадзяне маюць на гэтае поўнае права.

Пластыкавая навала… Удзельнікі акцыі «Зробім!» за год сабралі тысячы літраў небяспечнага смецця

Сёлета берасцейцы чарговы раз далучыліся да сусветнае акцыі прыбірання смецця «Зробім!». Валанцёры расчышчалі стыхійныя сметнікі ў лясах, парках, лугах, а таксама на берагах вадаёмаў. Паводле Адміністратыўнага кодэксу, штраф за выкіданне смецця і несанкцыянаванае стварэнне сметнікаў можа сягаць 20 базавых велічыняў. Аднак сабраныя сёлета 690 тыс. літраў смецця сведчаць пра тое, што грашовае пакаранне не вельмі палохае людзей. З 2012 года прадпрыемствы ў Беларусі маюць забяспечыць збіранне і перапрацоўванне гэткіх адкідаў, як шыны, электроннае абсталяванне, пакункі ды іншае.

А вось плаціць людзям за пластыкавую тару ўлады пакуль не гатовыя. Удзельнікі акцыі ды адмыслоўцы лічаць, што, калі сітуацыя зменіцца, ёсць надзея на зніжэнне роўню пластыкавага забруджання.

Фота на перадпраглядзе sputnik.by

Глядзі таксама
Каментары