Чаму ў Беларусі барацьба з наркаманіяй неэфектыўная?


Прэм’ер Сяргей Румас лічыць, што метады прафілактыкі наркаманіі ў нашай краіне павінныя быць перагледжаныя, бо не зʼяўляюцца эфектыўнымі. Пра гэта размаўляем з праваабаронцам Андрэем Бандарэнкам.

– Чаму метады і формы барацьбы сталі неэфектыўнымі?

Андрэй Бандарэнка: Я б лепш казаў, што замяніць можна тое, што дзейнічала неэфектыўна, але ў нашай сітуацыі нельга казаць, што ў краіне існавала эфектыўная сістэма абароны ад распаўсюду наркотыкаў. Як такой прафілактыкі, на мой погляд, і не было, і наўрад ці цяпер трэба штосьці перабудоўваць. Проста трэба пачынаць усё з нуля і капітальна выбудоўваць усю сістэму нанава.

Калі следчыя органы пачынаюць казаць пра тое, што мы змагаемся з наркотыкамі, а ў выніку мы атрымліваем мінімальныя адсоткі паніжэння па прысудах, то можна казаць, што следчыя органы або ўвогуле нічым не займаюцца, або справа не даводзіцца да канца, і ў турмы трапляюць не тыя, хто сапраўды з’яўляецца распаўсюднікам наркотыкаў, а толькі тыя, хто стаў выпадковым ужывальнікам і быў уцягнуты ў гэтую сістэму…

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu