Чаму туркмены бягуць ад Башы да Бацькі? Сатырычнае шоу


У сталіцы Туркменістана Ашхабадзе выстройваюцца чэргі ад 4-ай гадзіны раніцы. Краіну даўно ліхаманяць розныя дэфіцыты: то знікае бензін, то мука, а цяпер – яйкі. Ад такога жыцця з багатай на газ краіны збеглі ўжо больш за паўмільёна туркменаў. Другой краінай, куды яны збягаюць, паводле статыстыкі з’яўляецца Беларусь.

«У Беларусі, – жартуюць аўтары праграмы «Вечаровы шпіль», – яечны дэфіцыт вырашылі 20 гадоў таму, хоць ён і назаўжды застанецца ў народнай памяці, дзякуючы двум сакраментальным фразам: «Толькі ўзяўся за яйцы, масла знікла!» ды «У кожнага беларуса на стале будуць нармальныя, чалавечыя яйкі».

Іншыя тэмы праграмы:

  • Ракета сярэдненькай далёкасці.
  • ААН: Пакінь… бюстгальтар, усялякі, хто сюды ўваходзіць!
  • «Якуцкі шаман надыходзіць» – гімн гвардзейцаў.
  • Беларускі міліцыянт і якуцкі шаман – у чым падабенства?
  • З якімі травамі эксперыментуюць ў Драздах?
  • Ці паедзе Шайгу на Калыму?
  • Хто охае ў Белым доме?
  • Шабля за мільярд!
  • Рубрыка «Вельмі дарагі Уладзімір Уладзіміравіч».
  • Лёс Трампа ў руках Уладзіміра.
  • Папулярная педагогіка: знакам крыжа і… кулаком!

Сатырычнае шоу «Вечаровы шпіль» глядзіце кожную суботу а 21.15 праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на нашай старонцы або на канале YouTube.

Фота: Alexander Shcherbak / TASS, Forum / Vasily Fedosenko