Чаму турэцкі паліцыянт забіў расейскага дыпламата?

[vc_row][vc_column]

[vc_column_text]Афіцыйная прэса, высокапастаўленыя чыноўнікі, прэзідэнт Эрдаган вынікаў следства не чакаюць, усе яны ў адзін голас вінавацяць у смерці амбасадара турэцкага духоўнага клерка ў выгнанні Фэтхулаха Гюлена.

Мэўлют Алтынташ – забойца расейскага амбасадара Андрэя Карлава быў дзейным працаўніком турэцкае паліцыі, пра гэта піша турэцкая газета «Гюрыет». Раней турэцкія ўлады сцвярджалі, што мужчыну звольнілі са службы пасля сёлетняй няўдалай спробы дзяржаўнага перавароту.

«Я так разумею, у нас вялікія шчыліны ў працы службы бяспекі. Мы не маглі нават уявіць сабе, што напад мог адбыцца ў гэты час у гэтым месцы», – кажа жыхар Стамбулу.

Алтынташ як мінімум 8 разоў працаваў на мерапрыемствах з удзелам прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Эрдагана, ужо пасля спробы перавароту. Турэцкае выданне «Star» апублікавала фотаздымкі з сустрэчы турэцкага лідара са спецназам. У газеце лічаць, што на іх Алтынташ у форме і пры выкананні.

«Тое, пра што мы мусім цяпер размаўляць, гэта як паскорыць трансфармацыю турэцкіх сілаў бяспекі і выведкі, працэс які ўжо пачаўся пасля спробы перавароту 15 ліпеня. Бо нельга сказаць, што цяпер гэтыя службы выглядаюць вельмі якасна», – распавядае палітычны аналітык Агамэд Ган.

Між тым пракуратура, пасля допыту, вызваліла сям’ю забойцы. Бацька, маці, малодшая сястра і яшчэ два родзічы Мэўлюта Алтынташа былі затрыманыя адразу пасля інцыдэнту. Цяпер следчыя органы высвятляюць, ці была магчымасць затрымаць Алтынташа жывым. Але ні афіцыйная прэса, ні высокапастаўленыя чыноўнікі, ні сам прэзідэнт Эрдаган вынікаў следства не чакаюць, усе яны ў адзін голас вінавацяць у смерці амбасадара турэцкага духоўнага клерка ў выгнанні Фэтхулаха Гюлена.

«Давайце ўсё валіць на Гюлена, гэтак, як турэцкія ўлады валілі ў 2013-ым, пазней вінавацілі ў перавароце 2015-га. Магчыма, увесь свет будзе смяяцца з іх і не будзе верыць ім. Расея, якая ўспрыняла гэты інцыдэнт вельмі сурёзна, адмаўляе версіі турэцкіх уладаў, а, значыць, урад не зможа пераканаць свет у гэтых абвінавачаннях», – тлумачыць ісламскі грамадскі дзеяч Фэтхулах Гюлен.

У Маскве адбыліся развітанне і пахаванне амбасадара Расеі ў Турцыі. У цырымоніі ўзяў удзел і кіраўнік краіны – Уладзімір Пуцін. Эксперты кажуць, што смерць дыпламата, нягледзячы ні на што, палепшыць адносіны паміж Анкарою ды Масквой. У некаторых пытаннях Эрдаган будзе вымушаны ісці на саступкі.

«Эвакуацыя Алепа заканчваецца, але на гарызонце ўжо бачная іншая трагедыя – горад Ідліб. І, калі б не было гэтага забойства, Турцыя магла б паводзіць сябе іншым чынам», – кажа Агамэд Ган.

«Забойства амбасадара вельмі верагодна прывядзе да перагляду Турцыяй свайго стаўлення да сірыйскае праблемы. Расея будзе больш дамінаваць у дыпламатыі ды папросіць Турцыю рабіць больш саступак», – мяркуе прафесар факультэту міжнародных дачыненняў Фатых Азбай.

І гэта нягледзячы на тое, што Масква і Анкара падтрымліваюць дыяметральна супрацьлеглыя бакі ў сірыйскім канфлікце.

Ігар Кулей, «Белсат»

Больш матэрыялаў

Два месяцы пратэстаў у Венесуэле. Прэзідэнт не збіраецца сыходзіць

Прэзідэнт Малдовы паляцеў у Маскву, каб загасіць дыпламатычны канфлікт

«Я ніколі не бачыў такога жудаснага выбуху». Тэракт у Кабуле

Дыктатар, наркадылер, шпіён ЦРУ. Памёр Мануэль Нар’ега

«Доналд Трамп ідзе не ў нагу з усім светам»

«Калі нехта кажа, што немцы кепскія, не трэба перакладаць літаральна». Трампа не разумеюць у Еўропе

Як Манчэстэр перажывае трагедыю з выбухам

У Вялікай Брытаніі ўвялі «крытычны» узровень тэрарыстычнай небяспекі