Чаму спорт перастаў быць па-за палітыкай?


Рэпрэсіі з боку ўладаў Беларусі нараджаюць новых герояў, а значыць, новы прэзідэнт цалкам можа быць прафесійным спартоўцам – сёння яны сімвалізуюць перамены ў краіне.

Лідарамі меркаванняў спартоўцы зрабіліся сёння выключна таму, што іхных папярэднікаў – палітыкаў, актывістаў – пасадзілі або выціснулі з краіны.

Пазнавальныя і вядомыя спартоўцы перанялі эстафету, што ёсць сведчаннем тэктанічных зменаў у краіне. У гэтым упэўнены госць «Размовы» Віталя Цыганкова спартовы журналіст Сяргей Шчурко.

«Усе людзі, якіх улады кудысьці адмыслова садзяць, аўтаматычна пераходзяць у шэраг герояў. Гэты шэраг герояў аўтаматычна потым разглядаецца як кандыдаты на пасаду прэзідэнта Беларусі. Так ужо ў нас павялося», – выказаўся Сяргей Шчурко.

Размова VoxPopuli
Чэмпіёнка свету: Уся сістэма не працуе, калі нельга дамагчыся справядлівасці
2020.08.04 22:20

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.