Чаму самыя багатыя людзі бягуць з Беларусі?

Абяцанні ўладаў стварыць максімальна камфортныя ўмовы для бізнесу скончыліся нечакана. З Прэзідэнцкай рады развіцця прадпрымальніцтва выключылі самых актыўных і ініцыятыўных. Як вынік, большасць месцаў у радзе цяпер належыць прадстаўнікам карпарацыяў і мясцовым алігархам.

Госць праграмы «Размова ProContra» эканаміст Яраслаў Раманчук разам з некаторымі іншымі калегамі быў выключаны з рады, але ён не ўважае гэта за страту.

«Рада развіцця прадпрымальніцтва не мае нічога агульнага з развіццём прадпрымальніцтва», – мяркуе спадар Раманчук.

Эканаміст лічыць, што цяпер рада ў апошнюю чаргу дбае пра лёс прадпрымальнікаў, найперш яна кантралюе дзейнасць буйных алігархаў.

«Паводле маёй інфармацыі, 20 % людзей з топ-200 збіраюцца прадаваць бізнес у нашай краіне. Бо яны не адчуваюць аднаго – пэўнасці ды гарантыяў свайго права на ўласнасць», – распавёў Раманчук.

Пры гэтым існуе меркаванне, што свайго месца ў радзе сам Яраслаў Раманчук пазбавіўся пасля сустрэчы з былым амбасадарам Расеі ў Беларусі Міхаілам Бабічам. Са словаў госця «Размовы ProContra», з дыпламатам яны абмяркоўвалі выключна эканамічныя пытанні.

Якія менавіта? Глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова ProContra» з вядоўцамі Святланай Калінкінай і Віталём Цыганковым і эканамістам Яраславам Раманчуком.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Кітай адмовіцца ад супрацы з рэжымам?

«ByPol» – гэта таксама МУС, але ў іншай дзяржаве

Лукашэнка зразумеў, што можа захаваць уладу толькі тады, калі будзе кантраляваць усё на 100 %

Каб кнігу прызналі экстрэмісцкай, дастаткова, каб у назве былі словы «беларускі» і «нацыянальны»

Чаму міграцыйны крызіс Лукашэнкі праваліўся?

Руслан Кулевіч: «Я запісаў жанчыну, якая цалкам змяніла меркаванне пра Лукашэнку»

Да 2024 года добрых навінаў не будзе

Лукашэнку не будзе спакою пасля адыходу ад улады