Чаму Пуцін не можа дапусціць сыходу Лукашэнкі?


Пуцін ненавідзіць Лукашэнку, але ніколі не дазволіць народу Беларусі скінуць узурпатара. Лукашэнку пры гэтым цалкам задавальняе роля «малодшага брата». Пра гэта ды іншае – у «Размове» Віталя Цыганкова з расейскім публіцыстам Леанідам Радзіхоўскім.

На думку публіцыста Леаніда Радзіхоўскага, спадзевы на разлад у стасунках Крамля і Менску – самазаспакаенне ды самападман з боку незадаволеных беларускім рэжымам. Крок за крокам расейскія ўлады працягваюць падтрымліваюць беларускі рэжым.

«Калі Лукашэнка сыходзіць, Пуцін застаецца самым старым паводле тэрмінаў кіраўніком у СНД і адзіным дыктатарам на ўсёй еўрапейскай частцы СНД», – паводле Радзіхоўскага, гэта толькі адна з прычынаў неразрыўнай сувязі Пуціна і Лукашэнкі.

«Расея намагаецца выказаць сябе звышдзяржаваю. Гэтая звышдзяржаўнасць цалкам патрапаная і абляцела з усіх бакоў, але для таго, каб мінімальна рабіць выгляд, што мы не звычайная дзяржава, а звышдзяржава, патрэбны нехта з «ніжэйшай дзяржавы», нейкі васал. Ніякіх кандыдатаў на васала ў Расеі, акрамя Беларусі, няма і не будзе», – працягвае госць «Размовы».

Працяг – у поўнай версіі праграмы.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Kremlin Pool / Russian Look / Forum