Чаму Пуцін баіцца страціць уладу? «Прасвет» з Алінай Коўшык


Чаму Украіна 4 гады не абвяшчала вайну? А таксама армянская рэвалюцыя пад лупай. У свежым выданні «Прасвет» з Алінай Коўшык вы пабачыце.

Колькі каштуе рэвалюцыя? Эксклюзіўны рэпартаж з Арменіі

Шматтысячныя пратэсты, блакада вуліцаў і аэрапорту. А ў выніку – святкаванне перамогі і народныя гулянні да позняй ночы. Пасля насычанага палітычнага тыдня жыхары Арменіі адпачываюць і рыхтуюцца да абрання новага прэм’ера. Амаль з пэўнасцю ім стане лідар пратэстаў Нікол Пашыньян. Пра ўрокі і кошты армянскай рэвалюцыі – Вольга Жарнасек і Сяргей Пеляса, які зараз знаходзіцца ў Арменіі.

Чым унікальная рэвалюцыя ў Арменіі і ці яна можа «заразіць» Беларусь?

Прызнаных міжнароднаю супольнасцю выбараў у Арменіі не было амаль 30 гадоў. Гэта краіна знаходзіцца пад вельмі моцным уплывам Масквы тым не менш выглядае на тое, што народ здолее змяніць абрыдлую ўладу. Пра сакрэты рэвалюцыі і высновы для Беларусі – размова Сяргея Пелясы з Эдгарам Варданʼянам, рэдактарам аналітычнага праекту Detector.am.

АТО завяршылася, вайна – не. Каму патрэбныя гэтыя змены ва Украіне і чаму цяпер?

У апошні дзень красавіка, загадам прэзідэнта Украіны, Антытэрарыстычная аперацыя на Данбасе афіцыйна скончылася. Пры гэтым сітуацыя на лініі размежавання не змянілася ні на йоту. Чатырох гадоў АТО не хапіла, каб вырашыць канфлікт. Ці атрымаецца цяпер і што азначае для бакоў канфлікту новы фармат украінскай аперацыі, Усевалад Шлыкаў

«Пуцін – гэта злачынца». Інтэрв’ю з аўтаркай біяграфіі Пуціна

7 траўня ў чацвёрты раз паводле на крамлёўскім прастоле сядзе Уладзімір Пуцін. Пра змрочныя сакрэты расейскага ўладара і перспектыву бліжэйшых 6 гадоў размаўляем з Крыстынай Курчаб-Рэдліх, польскай журналісткай і аўтаркай біяграфіі расейскага прэзідэнта.

ЗША-ІРАН-КАРЭЯ. Што матывуе Трампа на ядравыя гульні?

На гэтым тыдні Біньямін Нетаньяху абвінаваціў Іран у хлусні: маўляў, нават пасля ядравай здзелкі Тэгеран працягвае распрацоўваць уласную бомбу. У Іране кажуць, што такім чынам Ізраіль хоча настроіць супраць іх Злучаныя Штаты. Галоўная інтрыга наступнага тыдня – ці Доналд Трамп выйдзе з іранскае дамовы. Што яго падштурхне або спыніць – Дзяніс Дзюба.