Чаму Павел Аракелян выступаў у падземным пераходзе?

Госць новага выдання «Мовы нанова» – джазмен і фітнес-трэнер Павел Аракелян. Музыка прызнаўся Глебу Лабадзенку, што мае досвед выступу ў падземным пераходзе. Падштурхнула яго на такі крок каханне.

«Я быў закаханы ў адную прыўкрасную жанчыну. Я не ведаў яе нумару тэлефона, я бачыў яе ў метро ў пераходзе, – распавядае Павел Аракелян. – Я стаяў у гэтым пераходзе штодзённа, іграў на саксафоне ў надзеі, што яна пройдзе і пакіне пару капеечак на піўко».

З кім у выніку пазнаёміўся музыка? Чаму і калі саксафаніст і фітнес-гуру перайшоў на беларускую мову? Ці ўдалай атрымалася гульня «Угадай мелодыю»? Глядзіце ў апошнім выданні «Мовы нанова».

У граматычнай частцы Алеся Літвіноўская распавядзе, як правільна называць дзяцей тхара, вожыка і слана.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Дуэт «Арыстакратычная бледнасць» паказаў, як лупіць трасянкай

Беларуская мова вярнулася ва ўжытак. Ды яшчэ як!

Беларуская мова аддзяляе ад катаў і забойцаў

Ян Грыб – герой беларускіх пратэстаў

Не шануем беларускага – маем «крэпкага арэшка»

Хто сышоў і хто застаўся ў Купалаўскім тэатры? Размова з Зояй Белахвосцік

Ніна Багінская разбурае «муры» ці «сцены»?

Наста Шпакоўская cышла з тэатру, каб не граць для лукашыстаў