Чаму насамрэч расейцы пакідаюць Сірыю?


Якімі былі сапраўдныя мэты інтэрвенцыі Расеі ў Сірыі? Пра найбольшых сяброў Пуціна ў Еўропе і як жыве беларуска з сямʼёй на лініі фронту ў Данбасе? Гэта ды іншае важнае і цікавае за мінулы тыдзень на планеце ў праграме «Прасвет» з Дзмітрыем Гурневічам.

Выйсці каб застацца. Якія мэты дасягнула Расея ў Сірыі?

Крэмль выводзіць войскі з Сірыі, бо, як заявіў сам Уладзімір Пуцін, задача, што стаяла перад расейскімі войскамі, – выкананая, а цяпер, маўляў, надышоў час на палітычны працэс. Што гэта былі за задачы і колькі цяпер, пасля выхаду расейскай авіяцыі, шанцаў на дыпламатычнае развязанне канфлікту, высвятляў Усевалад Шлыкаў.

Вацлаў Радзівіновіч: Вывад часткі самалётаў – гэта дэманстрацыя. Пуцін у Сірыі вядзе гульню за нафтавы рынак

Што і каму паказвае Пуцін вывадам часткі войскаў з Сірыі? Хто становіцца новым саюзнікам Расеі? Як можа скончыцца працэс Надзеі Саўчанкі? Як хочуць жыць расейцы? Сяргей Пеляса паразмаўляў з Вацлавам Радзівіновічам, шматгадовым карэспандэнтам польскага выдання «Gazeta Wyborcza» ў Маскве, якому тры месяцы назад Крэмль забараніў працаваць у Расеі.

Хаўруснікі Крамля ў Еўразвязе. Як Расея разʼядноўвае Еўропу?

Два гады таму ў Крыме пад наглядам расейскіх жаўнераў прайшоў рэферэндум у справе далучэння паўвыспы да Расеі. Анексія адбылася, хоць заходні свет яе не прызнаў. У выніку – санкцыі ды ізаляцыя Масквы. Гэта баліць, асабліва калі гэткія захады – з боку суседа і партнёра – Еўразвязу. Але ў самой Еўропе супрацьстаянне з Расеяй даецца з цяжкасцю. Як Расея разʼядноўвае еўрапейскія дзяржавы – Ганна Любакова.

Як Крэмль прасоўвае свае інтарэсы ў Еўропе?

Размова з Ігарам Тышкевічам, беларускім сістэмным аналітыкам і публіцыстам з Кіева.

Беларуска з сям’ёй жыве на лініі фронту. Эксклюзіўны рэпартаж з Данбасу

Нягледзячы на працяглыя баявыя дзеянні на ўсходзе Украіны, жыццё там працягваецца і нараджаецца фактычна на самым пярэднім яе краі. У вёсцы Вадзяное 4 кіламетры на поўнач ад знішчанага баямі данецкага лётнішча жывуць некалькі дзясяткаў яе жыхароў, сярод іх дзеці, самаму малому – 5 месяцаў. Сярод іх ёсць і беларуска.

Брэйвік супраць Нарвегіі

Андэрс Брэйвік, асуджаны на 21 год, стаміўся сядзець ужо праз чатыры. Праз адзіноту ён распачаў працэс супраць дзяржавы. Ці выйдзе Брэйвік? Дзяніс Дзюба.

Чаго чакаць ад наступнага прэзідэнта ЗША?

Не без скандалаў разгортваецца перадвыбарчая кампанія ў ЗША. Найбольшыя шанцы стаць кандыдатам ад дэмакратычнай партыі пакуль мае Гілары Клінтан. Ад рэспубліканскай – Дональд Трамп, і менавіта гэты прэтэндэнт нарадзіў безліч канфліктаў. Нават унутры партыі, да якой ён належыць, зʼявілася пагроза расколу. Чаго чакаць ад прэтэндэнтаў у Белы дом? Юлія Цяльпук.

СП, belsat.eu