Чаму мы не ўмеем берагчы дзяцей ад гвалтаўнікоў?


Мінае святочны перыяд, калі дзеці вераць у цуд, чакаюць падарунка пад ялінку. Але калі паглядзець на гісторыю «Людскіх справаў» мінулага года, то часта дзецям і сапраўды патрэбны цуд. Калі перастануць кпіць і здзекавацца. Дарослыя цёці і дзядзі дазволяць маме забраць цябе да дому, а навакольнае атачэнне дапаможа сабраць грошы, каб направіць памылкі дарослых.

Але чаму летась найменш праглядаў «Людскіх справаў» датычыла праграмаў менавіта пра праблемы дзяцей? Гледачоў больш цікавіць гвалт датычна дарослых, такіх як і мы. Ці карупцыя сярод чыноўнікаў – якія зажраліся ў параўнанню з намі. Між тым дзеці і ёсць наш адбітак, у які грамадства проста баіцца зазіраць. «Людскія справы» паспрабавалі зрабіць свята для дзетак, якія па той ці іншай прычыне трапілі ў бяду. Пра гэта рэпартаж.

Госці ў студыі лідар МГА «Разуменне» Андрэй Маханько і праваабаронца ГА «Рэгіён 119» Алена Красоўская.