Чаму Міжнародная следчая група ўхілілася ад пытання пра вінаватых у крушэнні Боінгу?


Боінг над Данбасам збіла ракета, дастаўленая з Расеі. Выснова Міжнароднае следчае групы адназначная. А на руках якой краіны кроў 298-мі пасажыраў трагічнага рэйсу, бадай няма сумневаў.

У боінг малайзійскіх авіялініяў трапіла ракета з комплексу БУК. Ён размяшчаўся прыблізна за 6 кіламетраў ад гораду Снежнае, а гэтая тэрыторыя была пад кантролем прарасейскіх баевікоў і значна аддаленая ад лініі фронту. Таксама следчыя гавораць, што БУК прыбыў з Расеі, а пасля збіцця самалёта быў дастаўлены назад. Увесь гэты час і баевікі, і расейскі бок давалі спрэчныя звесткі, каб толькі абвінаваціць украінскі бок. Аднак сённяшняя справаздача дае адназначныя адказы. У «Гарачым каментары» – журналістка Алена Бабакова.