Чаму Менск – горад болю?

Як адрозніць добрую архітэктуру ад дрэннай? Як пачаць размаўляць па-беларуску? Уласным досведам дзеляцца госці праграмы «Мова нанова» – беларускамоўная сям’я архітэктараў Аляксандры Баярынай і Вадзіма Пракопчыка.

Аляксандра і Вадзім перайшлі на беларускую мову свядома, перад нараджэннем дзяцей, каб роднай моваю малых сталася беларуская.

«Для мяне беларуская мова – важны элемент сацыяльнай адказнасці, як добрая адукацыя, як добрае харчаванне і культура размовы», – тлумачыць свой выбар гераіня праграмы.

А падчас шпацыру з Глебам Лабадзенкам па цэнтры Менску Аляксандра вучыць, як распазнаць добрую архітэктуру. Усё проста: трэба прыслухацца да ўласных пачуццяў.

«Калі вы адчуваеце, што архітэктура добрая, то, хутчэй за ўсё, так і ёсць. Архітэктура ўплывае на вашыя эмоцыі. Калі вы эмацыйна яе ўспрынялі, то эмоцыі вашыя, хутчэй за ўсё, праўдзівыя», – кажа Аляксандра.

З прафесійнага пункту гледжання архітэктарка лічыць цэнтр гораду даволі прапарцыйным і арганічным, але асабіста ўспрымае Менск як горад болю. Каб пабудаваць яго нанова, трэба было знішчыць старыя будынкі, знішчыць гісторыю.

Глядзіце таксама ў выданні: якія падарункі Вадзім Пракопчык прыдумаў змясціць у слоікі? Чым, акрамя націску, адрозніваюцца паміж сабой словы лю́дскі і людскí, ба́цькаўскі і бацько́ўскі, вы́гада і выго́да – распавядзе Алеся Літвіноўская.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Электронная дудка беларуская, пад якую танчыць Кітай

Міліцыя пад знакам Пагоні. Дзе такую ўбачыш?

Экзатычныя істоты і дзе іх адшукаць

Чаму беларускамоўным майстрам давяраюць больш?

Як Вольга Севярынец пазнаёмілася з будучым мужам?

Хто і чаму ідзе ў бальнічныя клоўны?

Някляеў: 10 гадоў я аддаў палітыцы. Збольшага гэта страчаны час

Якой будзе Беларусь у 2050 годзе?