Чаму людзі падушылі адно аднаго? Сапраўдныя прычыны трагедыі на Нямізе

30 траўня міне 20 год са дня трагедыі на Нямізе. Загінулі 53 чалавекі, 400 пацярпелі. Дагэтуль большасць жыхароў Беларусі лічыць, што вінаваты дождж і піва, а некаторыя пра трагедыю забылі ўвогуле.

У той дзень сотні людзей сабраліся на Нямізе, дзе ладзіўся шумны канцэрт. Тады ж адзначалася і вялікае праваслаўнае свята Тройца, у храмах адбываліся святочныя службы. Раптоўна пачалася навальніца, праз моцны дождж людзі пабеглі ў пераход метро, дзе пачалася цісканіна.

У студыі ток-шоу «Кожны з нас» – людзі, якія выжылі ў цісканіне, а таксама бацькі загінулых.

Праваабаронца Алег Волчак называе прозвішчы асобаў, якія пазбеглі пакарання хоць іх і абвінаваціла следства.

Ток-шоу «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат без палітыкі» і на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Пнеўманія не праяўляецца да апошняга. Другая хваля COVID-19 ужо накрыла Беларусь

Забойства Рамана Бандарэнкі. Ці будзе гэтая ахвяра недарэмнай?

Народны ўльтыматум. Беларусы даб’юць Лукашэнку?

Іх кінулі ў няволю за кожнага з нас. Гісторыі палітвязняў

У Лукашэнкі здаюць нервы. Апошняя гульня дыктатара

Не слабы пол. Жанчыны перагулялі ўлады і змяняюць Беларусь

Канец рэжыму непазбежны ці «ўсё прапала»?

Калі ад Лукашэнкі пабягуць высокапастаўленыя чыноўнікі?