Чаму Лукашэнку вінавацяць у сексізме?

Выказванні Лукашэнкі падчас наведвання Акадэміі кіравання пра тое, навошта яму прыгажуні са службы пратаколу, выклікалі цэлую хвалю эмацыйных каментароў, у тым ліку негатыўных.

«Ідуць мае прыгажуні, адна беленькая, другая чорненькая – усе забыліся пра дакументы, рот разявілі і глядзяць. І я зразумеў: сапраўдная зброя! Не тое, каб я гэтым карыстаюся, але калі ёсць што людзям паказаць ад Беларусі, ну дык і паказвай», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым дасталася на арэхі як раз дзеўчынам, якіх некаторыя параўноўвалі нават з прадстаўніцамі службы не пратаколу, а эскорту. Зрэшты, знайшліся і тыя, хто выказаўся ў абарону прыгажунь. Гэта фрагмент артыкулу Маргарыты Тарайкевіч, выкладзенага на сайце «Беларуская праўда»:

«Сваю заканамерную нянавісць да рэжыму мы пераносім на дзеўчын, якія працуюць яго [кіраўніка Беларусі] прыгожаю вітрынаю. Яшчэ і таму, што гэта зручней. Нам менш боязна «наехаць» на дзеўчын, чым на мужыкоў са статусам кшталту Аляксандра ці Віктара Лукашэнка, міністраў і гэтак далей. У тых значна больш улады, ды і той факт, што яны мужчыны, ужо вымушае нас больш «сачыць за базарам»! А вось іх, чароўных службовак, якія не ўдзельнічаюць у прыняцці рашэнняў біць нас дубінкамі ці аднімаць у нас грошы, можна без усякіх падставаў называць абразлівымі сексісцкімі словамі і падазраваць у прастытуяванні, не маючы на тое аніякіх доказаў».

Пра жынчын у беларускай палітыцы і побач з ёю размаўляем з Ірынай Саламацінай з Савету Беларускай арганізацыі працуючых жанчын.

Размова у сюжэце.

Валеры Руселік belsat.eu

Калаж з фота: Pyotr Sivkov / TASS / Forum

Больш матэрыялаў

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу

Ці гатовая Беларусь да змагання з каронавірусам? Адказваюць эксперты

Андрэй Юркоў: Абсурднасць гэтай сітуацыі нават паўплывала на суддзю

Як зразумець, што СМІ вам хлусяць?

Замовіў гарбату па-беларуску – выйшаў міжнародны скандал

Павел Сапелка: Заканадаўства не дазваляе вязням рэалізоўваць свае правы чалавека

Мікалай Казлоў: Давайце вернем сабе права выбару!

У войска будуць браць з лёгкім парокам сэрца, варыкозам і завялікай вагой цела