Чаму Лукашэнка прыкарміў менавіта хакеістаў?


Грошы, што выдаткоўваюць у Беларусі на хакей, маглі б змяніць жыццё адразу некалькіх галінаў спорту. Аднак Аляксандр Лукашэнка любіць толькі хакей…

Трэнер гандбольнага клубу «Віцязь – Леон» Канстанцін Якаўлеў – адзін з тых спартоўцаў, што адкрыта кажуць пра неабходнасць зменаў у нашай краіне. Падчас «Размовы» Віталя Цыганкова госць студыі згадаў, як да яго і каманды на гульню прыганялі аўтазакі – ненадзейных спартоўцаў ды іхных заўзятараў гатовыя былі затрымаць за сімволіку ці лозунгі.

Чаму такога ніколі не здарылася б на выступе беларускіх хакеістаў? Пра гэта ды іншае – у «Размове».

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Расследaванні
Як улюбёныя хакеісты Лукашэнкі становяцца доларавымі мільянерамі
2020.02.27 19:05

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота вокладкі: Natalia Fedosenko / TASS / Forum, belsat.eu