Чаму Лукашэнка не ўвядзе каранцін і не адменіць парад? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Беларусь абагнала Украіну ў колькасці заражаных каронавірусам. Прытым, што ўкраінцаў у чатыры разы больш за беларусаў. І гэта толькі паводле афіцыйных лічбаў, што дае беларускае Міністэрства аховы здароўя. Эксперты раяць памнажаць іх на 5, а мо нават на 10, каб зразумець рэальную карціну.

Паглядзіце «ПраСвет» пра рэальную карціну ў Беларусі ды за яе межамі.

Чаму Лукашэнка працягвае ігнараваць пагрозу?

Аляксандр Лукашэнка рызыкуе не толькі сваімі здароўем і жыццём, але і жыццямі ўсіх беларусаў. Ягоная каронавірусная бравада працягваецца. Суботнік анансавалі раней, а сёння кіраўнік Беларусі наведаў Гарадзеншчыну. Лукашэнка працягвае паводзіцца, быццам эпідэміі няма, і рыхтуецца да жорсткага адпору ўсяму, што пагражае стабільнасці. Што хаваецца за дзеяннямі кіраўніка краіны і чаго чакаць беларусам падчас пандэміі? Адказ шукаў Зміцер Міцкевіч.

Ці Лукашэнка валодае рэальнай сітуацыяй у Беларусі?

Будзе працягвацца кропкавая палітыка абмежавання эпідэміі на нізкім узроўні без агульнадзяржаўнага каранціну. Чаму Лукашэнка не адменіць парад 9 траўня? Каментуе Каміль Клысіньскі, адзін з галоўных у Польшчы спецыялістаў у пытаннях Беларусі, аналітык Цэнтру ўсходніх даследаванняў.

Каронавірус б’е па постсавецкай інтэграцыі. Як Лукашэнка з Пашыньянам супраць Пуціна сябравалі?

Колькі б Лукашэнка ні называў эпідэмію псіхозам, але дыстанцыйная праца дайшла і да лідараў былога СССР. Саміт кіраўніцтва дзяржаваў Еўразійскага эканамічнага саюзу прайшоў у фармаце відэаканферэнцыі. Беларусь разам з Арменіяй выставілі шэраг прэтэнзіяй да функцыянавання ЕАЭЗ ва ўмовах крызісу. Што Ніколу Пашыньяну і Аляксандру Лукашэнку адказаў Уладзімір Пуцін?

Насіць маскi, каб выратаваць эканоміку. Як на Захадзе паслабляюць каранцін?

Еўракамісія агучыла план адмены каранціну ў Еўразвязе. Пра паслабленне каранціну заявіла кіраўніца Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен у сераду падчас відэаканферэнцыі. Што трэба зрабіць, каб можна было зменшыць колькасць каранцінных абмежаванняў? Якія краіны Еўропы ўжо ўвялі змены ды размарожваюць эканоміку і грамадскае жыццё? Разбіралася Наста Ільіна.

Доналд Трамп шукае ахвярнага казла

Рэспубліканскай партыі Злучаных Штатаў не ўдалося адправіць у адстаўку кіраўніка Сусветнай арганізацыі здароўя, які, на іхную думку, дапамагаў Кітаю маскаваць эпідэмію каронавіруса на самым пачатку. Ёй удалося «болей»: на гэтым тыдні Доналд Трамп абвесціў, што Амерыка прыпыняе фінансаванне арганізацыі – а гэта 15 % яе бюджэту. Толькі хто пацярпіць ад гэтага рашэння болей? Разбіраўся Дзяніс Дзюба.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у пятніцу а 21:20. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота на прэв’ю: Pyotr Sivkov/TASS/Forum