Сальдa Чаму долар падае, а кошты растуць?


Беларускі рубель умацоўваецца. Але чаканні ва валютным рынку адваротныя.З пачатку году на гэтым рынку назіраецца высокая валацільнасць. Мінімальны курс долара ў студзені складаў Br 18,5 тыс., а максімальны ў лютым перакрочваў 22 тыс. Цяпер курс вагаецца ў межах Br 19 тыс. Але гэтая зʼява носіць, хутчэй, часовы характар.«Тыя ваганні, якія мы бачым, асабліва па долару і еўра, калі адбываецца напачатку ўмацаванне, а пазней і падзенне, то трэба разумець, што гэта кароткатэрміновыя перспектывы. У краінах, як наша, дзе эканоміка залежыць ад валютнай выручкі, асабліва ад продажы нафтапрадуктаў і таксама залежнасці ад коштаў на гэтыя нафтапрадукты на сусветных рынках – гэта абсалютна нармальна», – гаворыць эканаміст Антон Болтачка.Беларуская эканоміка застаецца моцна даларызаванай. Таму адпаведна з ростам курсу адбываецца павелічэнне коштаў. Нацбанк падлічыў, што ўжо праз месяц у гадавым выражэнні інфляцыя складзе 12 %. І кошты растуць, нават нягледзячы на ўмацаванне беларускага рубля.«Каэфіцыент карэляцыі не раўняецца адзінцы. Інфляцыя не змяняецца роўна на столькі, на колькі абясцэньваецца нацыянальная валюта. Раней гэты каэфіцыент складаў 0.8 – гэта значыць ваганні курсаў амаль паўтаралі рост коштаў. Але цяпер гэты каэфіцыент складае 0.3. Рост коштаў ужо значна меней залежыць ад курсаў валютаў», – тлумачыць Вадзім Іосуб з «Alpari».Таму пры коштаўтварэнні спрацоўваюць іншыя механізмы. Адным з галоўных зʼяўляюцца дэвальвацыйныя чаканні. Беларускія спажыўцы аплочваюць з сваёй кішэні тыя рызыкі, якія прадпрымальнікі, вытворцы і імпарцёры бачаць у нерэфармаванай беларускай эканоміцы.«Калі мы бачым на тое, як прадпрымальнікі і бізнес агулам рэагуюць на змены курсаў валют, але пры гэтым не зніжаюць свае кошты, то канечне, гэта сведчыць толькі пра адно: нашыя прадпрымальнікі не давяраюць айчыннай эканоміцы і закладваюць тыя рызыкі, якія ў нас вельмі высокія, у кошты на тавары. І пакуль гэтыя рызыкі не будуць зніжаныя, пакуль рызыка будзе высокаю, да гэтага моманту, мы, на жаль, не будзем бачыць той узаемасувязі, якую можна пабачыць у іншых стабільных краінах», – гаворыць Антон Болтачка.Пры гэтым у эканамічнай палітыцы дзяржавы няма афіцыйнага плану па выхаду з існай складанай сітуацыі. Адпаведна, без рэформаў беларуская эканоміка будзе надалей залежыць ад курсу расейскага рубля і ад коштаў на нафту.Таксама ў выданні: Энергія будучыні. Ветракі ды сонечныя генератары становяцца больш даступнымі.

Глядзі таксама
Каментары