Чаму добра, што рэвалюцыя пакуль не перамагла? Вынікі года ад Калінкінай, Мацкевіча і Цыганкова


Вынікі года падводзяць вядоўцы «Размовы» Святлана Калінкіна, Уладзімір Мацкевіч і Віталь Цыганкоў.

Ці стане 2021 год гістарычным для Беларусі? І чаму 2020-ы хоць і стаў пераломным, але не да канца? Пра гэта ды іншае разважаюць вядоўцы «Размовы», якія цягам года сачылі за галоўнымі падзеямі ў краіне і размаўлялі з людзьмі, што сёння ствараюць гісторыю.

«Лукашэнка ў жніўні, як нейкі злодзей, скраў у вас гаманец і ўцякае. Задача чалавека і праваахоўных органаў – гэтага злодзея дагнаць. Лукашэнка скраў выбары, фактычна ажыццявіў пераварот, і задача ўсяго грамадства і задача нармальных праваахоўных органаў была б такога чалавека затрымаць, паставіць на месца і вярнуць справядлівасць», — выказаўся Віталь Цыганкоў. Што думаюць пра 2020-ы Святлана Калінкіна і Уладзімір Мацкевіч – у апошняй «Размове» года.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum