Чаму «Чорны кот» змагаўся супраць савецкай улады?


31 ліпеня 1944 года НКУС НКДБ распачаў аперацыю па ліквідацыі беларускага антысавецкага падпольнага руху. Пра тыя падзеі мы паразмаўляем з гісторыкам Ігарам Кузняцовым.

– Калі мы кажам пра нацыянальную беларускую партызанку, то першым чынам прыгадваем знакамітую арганізацыю «Чорны кот». Дайце, калі ласка, ацэнку іх дзейнасці. Што яны паспелі зрабіць да таго, як былі ліквідаваныя Саветамі?

– Гэта была не адзіная арганізацыя, якая аказвала ўзброены супраціў. Быў і мірны, і пасіўны супраціў, але ўлічваючы, што ёю кіраваў той жа Вітушка, яна была найбольш зарганізаванай, мела структурыраванне. Гэта была найбуйнейшая ўзброеная структура, якая непасрэдна ажыццяўляла акты супраць савецкай улады. Гэта была і дыверсійная дзейнасць, і пытанні вызвалення палітвязняў з турмаў, і пытанні ўстанаўлення кантакту з насельніцтвам, гэта таксама быў збор выведнай інфармацыі…

Працяг размовы – у сюжэце.

Таццяна Уласенка, belsat.eu