Чаму беларусы святкуюць Новы Год у савецкім стылі?


Рок-музыка Аляксандр Памідораў адзначае, што хаця Новы Год у Беларусі – свята сямейнае, душэўнае, але яно не прыдбала з гады незалежнасці нацыянальных традыцыяў.

Адзначаем, як раней, па-савецку: паводле традыцыі, закладзенай у 1947 годзе, калі свята стала афіцыйным, а 1 студзеня – непрацоўным днём, а таксама бавімся тымі самымі фільмам Эльдара Разанава. Нават пяціканцовай зоркі на ялінках не змянілі мы.

Якая атрыбутыка Новага Году нам дасталася ў спадчыну? Чаму цяперашнія пакаленні беларусаў святкуюць з большага, як бацькі і дзяды з бабулямі?

Зрэшты, зазначае музыка, Каляды і Раство робяцца пакрысе важнейшымі святамі, чым Новы Год. І гэта добра.

Падрабязней пра гэта і пра цікавосткі, што здараліся з Аляксандрам Памідоравым у Новы Год – у «Размове Сцебуракі»