Гарачы каментар Чаму беларусы пакідаюць краіну? Меркаванне сацыёлога


З’ехаць нельга застацца. Коску ў гэтым сказе маладыя беларусы ставяць адразу пасля першага слова.

Згодна з апытаннем кампаніі «Satio», кожны пяты маладзён у Беларусі дэкларуе жаданне зʼехаць за мяжу. І толькі 16 % не збіраюцца пакідаць радзіму, нават калі не знойдуць працы.

Амаль палова апытаных цягам ліпеня-жніўня гатовыя паехаць за мяжу, калі там будуць лепшыя ўмовы працы.

Апытаныя распавялі і пра сваю адукацыю. Толькі 42 адсоткі мяркуюць, што ў школе атрымалі неабходныя веды. А кожны трэці назваў школьнае навучанне недастатковым для паступлення ў ВНУ.

Пры гэтым палова школьнікаў заявіла, што сутыкаецца з праблемай абавязковага наведвання мерапрыемстваў, не звязаных з навукай.

У «Гарачым каментары» – сацыёлаг, метадолаг Таццяна Вадалажская.

Глядзі таксама
Каментары