Чаму беларусы не могуць спаць спакойна?


Як вылекаваць парушэнні сну, храп, бяссонніцу, заспанне? Найноўшая дыягностыка.

Якое жаданне вы чуеце ад знаёмых часцей за ўсе? Я, напрыклад, пра жаданне як след выспацца. Але многія не могуць гэтага зрабіць, нават калі вось яны поруч – ложак, падушка, коўдра. Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Нядобрай ночы, Або Парушэнні сну».

Госця студыі – Таццяна Горбат, самнолаг, кандыдат медычных навук, Цэнтр здаровага сну.

Топ-3 галоўных праблем са сном? І метады іх дыягностыкі?

Ці можа храп стаць прычынай разводу? Як вырашаць праблему храпу ў сям’і? Ці можна вырашаць праблему не аперацыяй, а псіхалагічнай устаноўкай альбо адпачынкам на моры, у гарах ці на вёсцы? Калі бяссонне можа быць карысным, а не шкодным? Што такое асэнсаваныя сны? І чым яны могуць дапамагаць людзям?

А як са сном у вас? І ці вы лічыце гэта праблемай? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.