Чаму беларускамоўным майстрам давяраюць больш?

Як правільна павесіць лямпу? Як выглядае сучасны цеплавізар, і навошта ён патрэбны пры рамонце лоджыі? Якія нядбаласці могуць выдаць непрафесійнага будаўніка?

На гэтыя ды іншыя пытанні Глебу Лабадзенку адкажа кіраўнік фірмы «Zapavet» Зміцер Завадскі. Ён не толькі беларускамоўны будаўнік.

Ведаеце кнігу «Беларускі эратычны фальклор»? Ці звярнулі ўвагу на стройнага бландзіна на фота? Гэта Зміцер. А памятаеце, як помніку гарадавому ў Менску павязалі шалік? Гэта зрабіў Зміцер. Цягам мінулага года гэты творчы чалавек удзельнічаў у розных палітычных перформансах. Але сёння ён выступае ў ролі дасведчанага майстра рамонту лоджыяў і балконаў. Для тых, хто плануе рамонт на сваім балконе ці лоджыі, дае каштоўныя парады, да якіх варта прыслухацца.

У граматычнай частцы Алеся Літвіноўская патлумачыць, як не памыляцца ва ўжыванні дзеясловаў «спадабацца» і «падабацца».

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Лайфхакі, каб не падаць духам у Беларусі

«Хуліганскія» і сур’ёзныя пераклады песень ад аўтара «Муроў»

Беларускія ўпрыгожанні скарылі Маскву

Вядоўца пабыла чэшскай лялькаводкай

Дзе ўзяць святочны настрой у канцы 2020 года?

Піт Паўлаў: Не саромейцеся выглядаць неідэальнымі

Як быць упершыню звольненым, калі ты зорка оперы

Дуэт «Арыстакратычная бледнасць» паказаў, як лупіць трасянкай