Чаму Беларусь і яе суседзі па-рознаму сустрэлі каронавірус? «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Пра рэальную сітуацыю з каронавірусам у суседзяў Беларусі, пра эпідэмію хлусні, а таксама пра тое, як зменіцца свет пасля пандэміі. Спецыяльнае выданне «Прасвету».

І вайна, і чума. Як сустрэлі каронавірус у Беларусі і ў нашых суседзяў

Усе суседзі Беларусі пайшлі на надзвычайныя захады ў сувязі з пандэміяй каронавіруса. Закрыты школы, універсітэты, рэстараны, нехта працуе з дому, хтосьці – у вымушаным адпачынку. Але што больш важнае – закрытыя межы. Адарванымі ад дому застаюцца тысячы людзей. І пакуль адзінае, што кажуць суразмоўцы «Прасвету», сітуацыя наўрад ці нармалізуецца праз два тыдні. Аркадзь Несцярэнка – пра тое, як сустрэлі пандэмію каронавіруса ў Беларусі ды ў краінах суседзяў.

У Расеі бяда ідзе і бяду вядзе. Нафтавая вайна адначасова з эпідэміяй

«Калі мы не хочам італьянскага сцэнару, то патрэбныя экстраныя меры». Расейскія лекары і грамадскія актывісты апублікавалі адкрыты ліст да прэзідэнта і ўраду, з просьбай прыняць меры для барацьбы з эпідэміяй каронавіруснай інфекцыі. Але як сцвярджаюць эксперты, сцэнар у Расеі будзе свой. Чаму? Рэпартаж Святланы Аўчаровай.

У Кітаі ёсць вакцына супраць каронавіруса

Так лічыць Аляксандр Керч, лекар з Бельгіі ды былы вайсковец. Доктар распавядае пра эфектыўнасць розных тыпаў масак, тлумачыць, якімі сродкамі абараніць сябе ад гэтай хваробы. Якім чынам гэты новы вірус стварылі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы, дзе пачалася эпідэмія? Інтэрв’ю Алеся Сіліча.

Хворыя на хлусню. Як не даць сябе заразіць фэйкамі?

Паніка і непраўдзівае інфармаванне аб хваробе могуць быць куды больш небяспечнымі за «COVID-19», папярэджвала месяц таму Сусветная арганізацыя здароўя. І вось выглядае на тое, што ва ўстанове разбіраюцца не толькі ў эпідэміялагічнай, але і ў інфармацыйнай гігіене. Падрабязней пра хлусню падчас пандэміі – Усевалад Шлыкаў.

Што пасля пандэміі?

Новы штам старога віруса аказаўся ўзрушэннем сусветнага маштабу, якое змусіла кожнага адчуць страх, засяродзіцца на сабе ці самаізалявацца. Гэта крызіс для глабальнай эканомікі, для рынку занятасці, тэст на эфектыўнасць для палітыкаў і новы стымул для творцаў. Якім будзе свет пасля пандэміі, паспрабуем уявіць ужо сёння з Юліяй Цяльпук.

На прэв’ю калаж з фота: SPUTNIK/Reuters/Forum

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у пятніцу а 21:20. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Як вірус б’е па саюзным сяброўстве? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

ЗША і Вялікая Брытанія супраць Пуціна ў Беларусі. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Нафтавая дыверсіфікацыя Лукашэнкі. Блеф ці рэальныя планы? «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Як Беларусь выходзіць з нафтавага крызісу? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Чаму Лукашэнка не ўключае БелАЭС? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Карты Лукашэнкі ў гульні з Пуціным. «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Дывізія ЗША рушыць да мяжы з Беларуссю. «ПраCвет» з Сяргеем Пелясою

Калі амбасадар ЗША вернецца ў Беларусь? «ПраCвет» з Алінаю Коўшык