Чалавек-сусвет Ягор Забелаў – сола і з трыа ў #BML


У студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» выступіць самы вядомы акардыяніст беларускага музычнага андэрграўнду Ягор Забелаў.

У размове з вядоўцаю Міраю Шульц ён распавёў пра працу таксістам, пра праект з бэк-вакалісткаю «Rammstein» і паказаў магчымасці свайго інструменту, пра якія не кожны ведае. У жывым сэце прагучаць кампазіцыі Ягора як у сольным выкананні, гэтак і разам з трыа.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Anxiety»
  • «Moby Dick»
  • «SIRDS»
  • «In G»

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.