Былы выкладчык БДУ: Немагчыма вучыць праву і маўчаць пра бяспраўе ў краіне


Ці сапраўды беларуская адукацыя сталася часткаю рэпрэсіўнай сістэмы? Пра гэта ў «Размове» Віталя Цыганкова разважае філосаф, былы выкладчык Павел Баркоўскі.

Былы выкладчык факультэту філасофіі Беларускага дзяржаўнага універсітэту сышоў з пасады сам: пакідаць усё як ёсць пасля падзеяў жніўня 2020 года было невыносна.

«Пакуль ніхто не лезе ў прамовы выкладчыкаў, што ім казаць на лекцыях, але што датычыць нейкай факультатыўнай дзейнасці, то там усё вельмі кепска. Мала што дазвалялі рабіць, а цяпер і зусім нічога не дазваляюць рабіць па-за раскладам», – Павел Баркоўскі распавядае, што калі раней яшчэ можна было стварыць групу, напрыклад, псіхалагічнага падтрымання, то цяпер адміністрацыя ўніверсітэту не дазваляе і гэтага.

Былы выкладчык падкрэслівае: для яго асабіста было немагчыма працягваць казаць студэнтам правільныя рэчы, але на практыцы падпарадкоўвацца няправільным.

Падрабязней пра стан беларускай адукацыі ды настроі ў вышэйшых навучальных установах глядзіце ў «Размове» Віталя Цыганкова і філосафа Паўла Баркоўскага.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.