Былы супрацоўнік МУС: Сілавікі толькі чакаюць радыкалізацыі пратэстаў

Пасля таго як на вуліцы беларускіх гарадоў выйшлі сотні тысяч пратэстоўцаў, сістэма МУС пачала разбураць сама сябе.

Госць «Размовы» Віталя Цыганкова, былы работнік МУС Юрый Гушча адзначае, што сілавікі заўжды баяліся кіраўніцтва, а кіраўніцтва баялася не выканаць загаду зверху. Праз гэта сёння яны трапілі ў аблогу: баяцца і кіраўніцтва, і народу.

Пры гэтым суразмоўца Віталя Цыганкова падкрэслівае: толькі мірны пратэст можа разбурыць гэтую сістэму.

«Што пачнецца, калі апусціцца на планку гвалту? У адказ пачнецца яшчэ большы гвалт. Пачнецца самая элементарная, ужо ў тым ліку і ўзброеная, вайна», – мяркуе Юрый Гушча.

Глядзіце цалкам інтэрв’ю былога сілавіка Юрыя Гушчы ў «Размове» Віталя Цыганкова.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum; Natalia Fedosenko / TASS / Forum

Больш матэрыялаў

У святара за кратамі адразу адабралі крыж

Уладзімір Ганчарык: Да Новага года з’явяцца перадумовы, каб Лукашэнка пакінуў уладу

Як АМАП затрымаў і збіў падпалкоўніка міліцыі

Доктарка Лідзія Тарасенка: Масавы ад’езд медыкаў – таксама забастоўка

Колькі сядзець Бабарыку і Калеснікавай?

Ці забастуюць салігорскія шахцёры?

Чаму Лукашэнка прыкарміў менавіта хакеістаў?

Што адкажа Лукашэнка на ўльтыматум ад Ціханоўскай?