Былы кіраўнік НАТО: «Беларусі трэба насцярожыцца». «Прасвет» з Алінаю Коўшык


Эксклюзіўнае інтэрв’ю з былым генеральным сакратаром НАТО Андэрсам Фог Расмусэнам – пра Беларусь у новай сітуацыі напружання паміж Расеяй і Захадам. Якая будзе рэакцыя Захаду, калі Расея вырашыць задушыць беларускую рэвалюцыю? Таксама ў праграме аўтар скандальнай кнігі-расследавання «Расейская рулетка» Майкл Ісікаф апавядае пра сувязі Доналда Трампа і Уладзіміра Пуціна сёння ў «Прасвеце».

Лукашэнка Пашыньяну: Плаціце за рэвалюцыю

Вораг майго сябра – мой вораг. Прынцып вядомы з даўняга часу, але не Аляксандру Лукашэнку. Кіраўнік Беларусі адкрыта раскрытыкаваў Нікола Пашыньяна. Зрабіў ён гэта падчас размовы з амбасадарам Азербайджану, які канфліктуе з Ерэванам. Хіба лідар армянскай рэвалюцыі, а цяпер выканаўца абавязкаў кіраўніка ўраду, знайшоў сваё месца ў клубе аўтарытарных лідараў? Вольга Жарнасек.

Як зрэагуе Захад, калі Расея вырашыць задушыць беларускую рэвалюцыю? Інтэрвʼю былога генеральнага сакратара НАТО «Прасвету»

Пра ролю Беларусі ў напружаных дачыненнях паміж Расеяй і Захадам і рэакцыю Масквы на магчымае размяшчэнне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы. Інтэрвʼю Сяргея Пелясы з былым генеральным сакратаром НАТО і прэмʼер-міністрам Даніі Андэрсам Фог Расмусэнам.

Місія невыканальная. Віцэ-прэм’ер Сямашка збіраецца амбасадарам у Маскву

Крэмль прызначыў амбасадарам у Беларусі Міхаіла Бабіча, якога адразу нараклі генерал-губернатарам нашай краіны. Нібыта ў адказ Беларусь замяніла і свайго прадстаўніка ў Маскве. І не на абы-каго – інтарэсы афіцыйнага Менску ў Расеі прадставіць былы віцэ-прэмʼер Уладзімір Сямашка. Ці справіцца чыноўнік з новаю пасадаю, і чаму менавіта яго абраў Аляксандр Лукашэнка – меркаванні з двух бакоў збіраў Усевалад Шлыкаў.

Таямніцы кантактаў Пуціна з Трампам у інтэрвʼю з суаўтарам кнігі «Расейская рулетка»

Тое, што расейскія спецслужбы прыклалі руку да выбару Трампа, – не сакрэт. Але дэталі дагэтуль малавядомыя. Мой госць Майкл Ісікаф – адзін з найлепшых журналістаў у ЗША, які прысвяціў кнігу сувязям Трампа і Пуціна. У Расеі ён не быў даўно, а ягоныя інфарматары засакрэчаныя. Дык хто яны, Пуцін і Трамп, – сябры, канкурэнты ці ворагі?

Вучэнні «Анаконда» ля нашай мяжы

У Польшчы і балтыйскіх краінах завяршаецца палявы этап найбуйнейшых сёлета ў нашым рэгіёне вайсковых вучэнняў «Анаконда». Каля беларускіх межаў практыкаваліся 17 тысяч жаўнераў. У краінах Альянсу аднак прызнаюцца, што найцяжэйшыя баі адбываюцца не на палігонах. Дзяніс Дзюба.

Краматорск. Рэха неабвешчанай вайны

Краматорск і Славянск мы памятаем з лета 2014 года – калі падчас актыўнай фазы расейска-ўкраінскага канфлікту на Данбасе менавіта там ішлі самыя гарачыя баі. Цяпер жа індустрыяльны цэнтр адбудоўваецца ў складзе Украіны. Чым жыве горад, які быў пад акупацыяй тэрарыстаў і расейскіх войскаў? Ці моцна чуваць рэха актуальнай яшчэ вайны? Разбіраўся Зміцер Міцкевіч.