Бязвізава-турыстычны бум у Горадні


Еўропа ломіцца ў Беларусь. Замежныя турысты ўсталявалі чарговы рэкорд па наведванні бязвізавай Горадні. Усяго за тыдзень, з 29 красавіка па 6 траўня, каралеўскі горад і яго ваколіцы наведалі амаль 3900 замежнікаў. Агулам ад пачатку года рэгіён прыняў больш за 36 тысяч і 600 гасцей. Едуць у Горадню найперш нашыя суседзі – латышы, літоўцы і палякі, а таксама немцы.

Міхал Нарынкевіч, экскурсавод:

«У апошнія тыдні ў Горадню прыехала столькі турыстаў, колькі я бачыў за апошнія свае гады жыцця. У першую чаргу прыехалі літоўцы, бо вельмі блізка знаходзяцца, прыехалі пазнаць сваю гісторыю, прыехалі па апытаннях прыкупіць нешта тут. Потым прыехалі палякі, таму што, па-першае, з палякамі таксама агульная гісторыя, па-другое, у палякаў вялікія выходныя. Ну і, канешне ж, травень месяц, прыехала вялікая колькасць расейцаў. […]

Горадня развіваецца рэвалюцыйна, адкрываюцца новыя крамы, новыя кавярні, новыя магазіны, а на нашых вуліцах чутно розную мову, не толькі беларускую і расейскую, але нямецкую, італьянскую, французскую і іншую. Горад развіваецца, але трэба прыдумваць новыя фішкі, у першую чаргу, нашай беларускай культуры…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Мы спыталі жыхароў Горадні: ці вы адчуваеце, што ад турыстаў гораду ёсць нейкая карысць? Ці вы асабіста адчуваеце эфекты ад магутнай турыстычнай плыні?

belsat.eu