Бяляцкі: Сітуацыя з рэпрэсіямі ў Беларусі, як раней


Праваабаронца Алесь Бяляцкі ацаніў рэпрэсіі «за Дзень Волі».

У эфіры нашага каналу праваабаронца заявіў:

«З 1995 года тысячы беларускіх грамадзянаў пераследуюцца ў адміністратыўным і крымінальным парадку, спрабуючы адстаяць сваё права на сходы. Я адсочваю ўзлёты і падзенні рэпрэсіўных дзеянняў беларускіх уладаў і скажу, што зараз сітуацыя ў нас ні горшая, ні лепшая, чым у ранейшыя часы».