Бунт сваякоў. Хто адважыўся выйсці супраць сілавікоў?


Сваякі асуджаных паводле эканамічных артыкулаў Крымінальнага кодэксу стварылі ініцыятыву, якая мусіць даказаць, што не кожны прысуд справядлівы і не кожнае пакаранне – адэкватнае.

Адна са стваральніцаў грамадзянскай ініцыятывы «Справядлівы прысуд» Ганна Ілліна дэманструе кіпу папераў – столькі фактаў, якія ўказваюць на невінаватасць асуджанага, удалося сабраць толькі паводле адной справы.

У эфіры «Размовы» з Віталём Цыганковым жанчына распавядае, што на ейную думку, як і на думку ейных паплечнікаў, сённяшняя сістэма зацікаўлена ў тым, каб асудзіць чалавека любымі сродкамі.

Чаго дамагаюцца сваякі ды блізкія асуджаных паводле эканамічных артыкулаў? На якія нестыкоўкі ў справах не звяртае ўвагі суд? Ці сапраўды фігурантам крымінальнай справы ў Беларусі можа стаць кожны?

Гэтыя ды іншыя пытанні атрымаюць адказ цягам «Размовы» Віталя Цыганкова з адной са стваральніц грамадзянскай ініцыятывы «Справядлівы прысуд» Ганнай Ілліной.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.