Бунт супраць камунальнікаў пад Маладзечнам


Звычайна ваяваць з камунальнікамі рызыкуюць адзінкі, нават калі незадаволены ўвесь дом. У Турэц-Баяры, што пад Маладзечна, бунтуе ўвесь пасёлак.

Дамам да капітальнага рамонту яшчэ далёка, а падтрымліваць іх у належным стане камунальныя службы нават не імкнуцца. Толькі ў двух дамах ацяпляюцца пад’езды. У астатніх узімку гуляе вецер, і жыхары абдзіраюць ледзяшы са сценаў. Цвілыя сцены ў кватэрах – гэта ўжо норма. У адказ на скаргі людзі чуюць, што рэч у шклопакетах, якія жыхары няправільна ўсталявалі ды эксплуатуюць.

З папераў вынікае, што каналізацыйная сістэма ў нармальным стане. А ў пашкоджаннях вінавацяць жыхароў – маўляў, яны ёю няправільна карыстаюцца. Сутарэнні часта падтоплівае, вада пачала разбураць сцены.

Жыхары пасёлка літаральна разрывалі нашу здымачную групу на часткі. Бо на кожным кроку ім было што паказаць. Дарогі кепскія, залеўная сістэма не працуе. Ямы, што не маглі закласці больш за год, засыпалі, толькі калі даведаліся, што прыедзе тэлебачанне. Людзі абураныя, што камунальныя паслугі ім даводзіцца аплочваць у поўным аб’ёме, а для іх нічога не робяць.

Юрысты раяць развязваць камунальныя спрэчкі толькі ў парадку, прапісаным у законе «Аб абароне спажыўцоў жыллёва-камунальных паслугаў». У кожнай праблеме асобна пісаць заяву. Мае прыехаць выканаўца і скласці прэтэнзійны акт. А калі ён лічыць, што ўсё добра, спажывец можа папрасіць арганізаваць незалежную экспертызу. Выканкам арганізуе камісію, у склад якой уваходзяць як прадстаўнікі ўлады, гэтак і незалежныя акрэдытаваныя эксперты. Цягам пяці дзён яны мусяць усе спраўдзіць і даць заключэнне. Іхная паслуга платная. Калі нехта з вынікамі будзе не згодны, пастанову камісіі можна абскардзіць у судзе.

Трэба быць гатовымі да судовых выдаткаў. Праўда, іх можна раскінуць на ўсіх жыхароў дому. А калі суд падтрымае вас, то ўсе траты пяройдуць на бок камунальнікаў.

Праграма «Асабісты капітал» цалкам: