Бум-Бам-Літ: усцяж жывы


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGM2lCZ0czZ2c2YnMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Хаўтуры па «Бум-Бам-Ліце» справілі ў новай кнігарні «Галіяфы» шумна і весела – з вершамі, песнямі ды, вядома ж, перформансамі.«Бум-Бам-Літ» не існуе ўжо больш за 15 гадоў, але па-ранейшаму наводзіць страх на цэнзараў. Паэт Ілля Сін кажа, што імпрэзу некалькі разоў адмянялі ды пераносілі:

«Злы фатум пераследаваў гэтую імпрэзу. Спачатку яна мелася адбыцца ў клубе «ДК», які літаральна перад нашым носам зачыніўся сваім ходам. Наступным разам яна была перанесеная ў музей Заіра Азгура і таксама абсалютна дзіўным чынам літаральна за дзень яна была адмененая з нейкіх незразумелых прычынаў, якія вельмі звыклыя, у прынцыпе, для Беларусі».

За гэтаю суполкаю даўно замацаваўся культавы статус, яе даробак асцярожна вывучаюць ва ўніверсітэтах, а колішнія чальцы «Бум-Бам-Літу» цяпер паасобку дэманструюць добрую творчую форму і нястомна шукаюць патрэбныя формы для самавыяўлення.«Штогод адбываюцца хаўтуры. Мы ўсе яго згадваем нядобрым словам, каб ён урэшце загнуўся, а ён загінацца не хоча. Гэты літаратурны рух у 90-я гады з’явіўся і зрабіў пэўны фурор – проста разбурыў савецкую рэчаіснасць у літаратурным працэсе ў Беларусі. І так склалася, што і на сёння літаратурны рух актуальны», – кажа паэт Зміцер Вішнёў.Імпрэза «Хаўтуры па «Бум-Бам-Ліце» дала старт цэламу Тыдню «Бум-Бам-Літу» ў наноў адчыненай кнігарні «Галіяфы».У свежым аглядзе падзеяў культуры глядзіце таксама:Выстава стужкавых здымкаў «Шляхі» студэнтаў мастацка-графічнага факультэту адкрылася ў Віцебску.Лонданская альтэрнатыва кітайскім ялінкавым упрыгажэнням.Сяргей Будкін, Ірына Дарафейчук, «Белсат»